Перейти к основному содержанию

Група псіхалагічнай падтрымкі «ПраЖывая» для бацькоў, чые неданошаныя дзеці знаходзяцца ў рэанімацыі

prazhivaya

Кожны месяц мы ладзім вочную групу псіхалагічнай падтрымкі ў Мінску для бацькоў, чые неданошаныя дзеці знаходзяцца ў рэанімацыі. Мерапрыемства арганізуецца ў рамках праграмы псіхалагічнай падтрымкі бацькоў неданошаных дзяцей.


Нованароджанае дзіця ў рэанімацыі. Калі гэта пра вас зараз - ведайце, вы не адны! Калісьці кожны з нас прайшоў гэтае выпрабаванне, самае цяжкае ў нашым жыцці. Мы ведаем, што вы зараз адчуваеце, разумеем вашыя перажыванні і гатовы вас падтрымаць.
 
Мадэратар групы - Вольга Скарбенка, псіхолаг, маці дваіх неданошаных дзяцей.

Дата сустрэчы: сачыце за анонсамі на сайце і ў сацыяльных сетках ГА "Рана"

Месца правядзення: офіс ГА "Рана". Мінск, вул Старажоўская, 8 (уваход з двара, справа ад 10 пад'езду)

Запис: viber +375 29 701-82-19.

Вы заўсёды можаце падтрымаць нашу дзейнасць па падтрымцы сем'яў з неданошанымі дзецьмі. 

Мы побач, разам лягчэй.