Кожны год мы ладзім мерапрыемствы ў падтрымку груднога гадавання неданошаных дзяцей, з мэтай прыцягнення ўвагі да асобных умоў, якія патрабуюцца жанчынам падчас заўчасных родаў, каб захаваць грудное гадаванне, падкрэсліць неабходнасць груднога малака для неданошаных дзяцей.
Некалькі гадоў запар мы праводзілі прамыя эфіры з урачом акушэрам-гінеколагам, сертыфікаваным кансультантам па грудному гадаванню, мамай дваіх неданошаных дзяцей Святланай Брашэвец - усе эфіры замацаваны ў актуальных сторыс інстаграм rano_by.
Таксама у межах праекта "Школа бацькоўства" быў падтрыхтаваны відэаролік, які змешчаны на сайце rano.by і на YouTube-канале rano_by і будзе карысны, у першую чаргу, мамам нованароджаных неданошаных дзяцей.
Напрацягу тыдня 1- 7 жніўня 2026 года у інстаграм rano_by вы можаце задаваць пытанні па тэме паста да спецыяліста па грудному гадаванню ці падзяліцца сваёй гісторыяй груднога гадавання неданошанага дзіця.
Дзякуем усім медыцынскім спецыялістам, якія падтрымліваюць імкненне жанчыны захаваць грудное гадаванне. Садзейнічайце і падтрымлівайце грудное гадаванне для неданошаных дзяцей!
