Перейти к основному содержанию

Справаздача па партнёрскай праграме дабрачынных паездак Яндекс Go - 2025

yandex_kids_04_25.jpg

З ліпеня 2023 года ГА «Рана» з'яўляецца партнёрам сацыяльнай праграмы, якую распачаў сэрвіс Яндекс Go ў Беларусі.

kids_4_25_01.png

У рамках сацыяльнай праграмы бясплатнымі паездкамі могуць карыстацца члены ГА «Рана», супрацоўнікі і валанцёры нашай арганізацыі.

Праект дзейнічае ва ўсіх гарадах прысутнасці Яндекс Go ў Беларусі - іх больш за 35. Гэта ініцыятыва з'яўляецца працягам работы сацыяльнага напрамку - у сакавіку 2023 года ў дадатку Яндекс Go стаў даступны экран спецыяльных магчымасцей, дзе сабраны параметры для карыстальнікаў з інваліднасцю.

feed_4_25_01.png

За мінулы год ў дадзенай сацыяльнай праграме прынялі ўдзел 148 членаў ГА «Рана», сярод якіх 50 сем'яў, у якіх выхоўваюцца дзеці з інваліднасцю, 16 няпоўных сем'яў і 12 шматдзетных сем'яў.

kids_4_25_02.png

За азначаны перыяд было здзейснена 1652 дабрачынных паездкі ў 16 гарадах краіны (Мінск, Барысаў, Брэст, Бяроза, Віцебск, Гомель, Гродна, Жлобін, Мазыр, Ліда, Орша, Пінск, Полацк, Рэчыца, Слонім, Стаўбцы).

feed_4_25_02.png

У пачатку 2026 года мы падоўжылі дамову з сэрвісам Яндекс Go ў Беларусі аб аказанні дабрачынных паездак для нашага аб'яднання!

Мы дзякуем сэрвісу Яндекс Go, партнёру нашай Бонуснай праграмы, за давер і сістэматычную падтрымку сем'яў, у якіх растуць неданошаныя дзеці Беларусі!