Перейти к основному содержанию

"Рана" 8 гадоў!

8

12 мая 8 гадоў таму ўтварылася наша грамадскае аб'яднанне!


Цэлых 8 гадоў мы кожны дзень побач з тымі, каму патрэбна наша падтрымка, хто ведае каштоўнасць кожнага дню, хто разумее, што такое - проста жыць.
Мы - ёсць. Мы працягваем - інфармаваць, падтрымліваць, суправаджаць, дзяліцца вопытам, планаваць і развівацца. Спадзявацца і верыць, што некалі нам абавязкова стане лячэй.
Кожны дзень мы падтрымліваем і аб'ядноўваем сем'і з неданошанымі дзецьмі з усіх куткоў краіны.
Шчыра дзякуем усім, хто быў побач з намі ўсе гэтыя гады, і хто працягвае заставацца з намі. Бо усё, што мы здольныя рабіць,- мы робім, дзякуючы вашай падтрымцы.🧡

Прымаем віншаванні! Падпішыцеся, калі ласка, на рэгулярныя дабрачынныя ахвяраванні на сайце rano.by праз кнопку Хачу дапамагчы. Разам дакладна лягчэй! З народзінамі, Рана!