Перейти к основному содержанию

Наша самая балючая статыстыка

died

Наша самая сумная і балючая статыстыка

У 2025-м годзе 6 сем'яў з чатаў "Рана Анлайн", страцілі сваіх дзяцей. І за паўтары месяцы 2026-га года ўжо памерла 2 немаўлят.

Гэта такая тэма, якую мы закранаем вельмі рэдка. Таму што распавядаць пра смерць заўсёды няпроста, таму што бацькам заўсёды хочацца даць надзею, таму што мы вельмі мала можам даць гэтым сем'ям і мамы, як правіла, даволі хутка зыходзяць з чатаў.

Мы прапануем ўсім бацькам, якія страцілі сваіх нованароджаных дзяцей 1-2 кансультацыі псіхолага і ўдзячны ўсім, хто падтрымліваем нашу дзейнасць, за тое, што ў нас ёсць магмымасць прапаноўваць такую дапамогу. Мы таксама перадаем бацькам кантакты спецыялістаў, якія працуюць з перынатальнвмі стратамі. Але не ўсе могуць/гатовыя звяртацца за псіхалагічнай падтрымкай, не ўсе маюць рэсурсы для доўгатэрміновай псіхатэрапіі. І часта такія сем'і застаюцца адзін на адзін са сваім горам, адзін на адзін з новай рэальнасцю, у якой неяк трэба жыць.

Для бацькоў няма нічога больш спусташальнага, чым смерць дзіця, нават калі гэтае дзіця пражыло зусім нядоўга, нават калі ёсць іншыя дзеці, нават калі пра вашу страту не ведае асяроддзе, - мама, папа - гэта назаўжды. І часам не гаварыць пра гэта немагчыма. Мы ўсіх вас памятаем.

Калі вы страцілі сваё неданошанае дзіця ў першыя месяцы яго жыцця, вы можаце звярнуцца за псіхалагічнай падтрымкай у межах дзейнасці аб'яднання. Пішыце на viber +375 29 7018219, Вольга Скарбенка. Мы побач.