13 красавіка 2026 года запрашаем на чарговую сустрэчу групы псіхалагічнай падтрымкі "ПраЖывая" для бацькоў, чыё недоношанае дзіця зараз знаходзіцца ў рэанімацыі.
Мерапрыемства арганізуецца ў рамках праграмы псіхалагічнай падтрымкі бацькоў неданошаных дзяцей.

Нованароджанае дзіця ў рэанімацыі. Калі гэта пра вас зараз - ведайце, вы не адны! Калісьці кожны з нас прайшоў гэтае выпрабаванне, самае цяжкае ў нашым жыцці. Мы ведаем, што вы зараз адчуваеце, разумеем вашыя перажыванні і гатовы вас падтрымаць.
Мадэратар групы - Вольга Скарбенка, псіхолаг, маці дваіх неданошаных дзяцей.
Дата сустрэчы: 13 красавіка, панядзелак, 14.30 - 16.30.
Месца правядзення: офіс ГА "Рана". Мінск, вул Старажоўская, 8 (уваход з двара, справа ад 10 пад'езду)
Запис: viber +375 29 701-82-19.
Вы заўсёды можаце падтрымаць нашу дзейнасць па падтрымцы сем'яў з неданошанымі дзецьмі.
Мы побач, разам лягчэй.
